- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З клопатам пра меншасці. Размова з Анатолем Вапам — дырэктарам дэпартамента культуры і нацыянальнай спадчыны Падляшскай маршалкоўскай управы. „Ніва”: — Якія прыярытэты абавязвалі пры назначанні датацый з сёлетняга бюджэту падляшскага самаўрада на заданні ў галіне культуры? Анатоль Вап: — Былі яны падобныя на мінулагоднія. Разам іх 12. Вылучана заданне „Падтрымка аматарскага мастацкага руху”. Першапачаткова ўваходзіла гэта ў склад „рэалізацыі культурных мерапрыемстваў высокамастацкага рангу”. Не было гэта адпаведным, паколькі апрача праектаў вялікіх мерапрыемстваў падаваліся праекты імпрэз невялікіх, ды вельмі каштоўных, напрыклад, такіх, што рэалізаваліся на вясковай тэрыторыі. Другой навінкай з’яўляецца ўвядзенне прыярытэту датычнага будавання міжкультурнага дыялога.