- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бельскі беларускі ліцэй ужо неаднаразова трапляў на спісак перадавых ліцэяў ва ўсёй Польшчы ў рэйтынгу звышгімназічных школ, праведзеным адукацыйным месячнікам „Perspektywy” і газетай „Rzeczpospolita”. Месцы паасобных школ капітулам гэтага рэйтынгу вызначаліся паводле вышэйпрыведзенай формулы, дзе W — паказчык алімпійскіх поспехаў, L — лік вучняў школы, якія ў ІІІ этапе здабылі званне лаўрэата ў 2007 годзе, F — лік вучняў школы, якія ў ІІІ этапе здабылі званне фіналіста ў 2007 годзе, О — лік алімпіяд, у якіх вучні дадзенай школы здабылі ў ІІІ этапе званне фіналіста ці лаўрэата, u — лік вучняў дадзенай школы ў 2006/2007 школьным годзе. Лаўрэаты ў гэтым рэйтынгу лічацца падвойна ў параўнанні да фіналістаў. Моцна прэміююцца школы за поспехі ў кожнай чарговай алімпіядзе. Поспехі школ мераюцца прапарцыянальна да ліку вучняў. Сёлета бельскі белліцэй апынуўся на 12 месцы ў краіне, а на другім месцы ён у Падляшскім вяводстве. Гайнаўскі белліцэй быў 5 у нас і 65 у краіне на 300 адзначаных ліцэяў. (М. Лукша, Бельскі — дванаццаты!, фрагмэнт)