- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З Паўлам ГЖЭСЕМ, аўтарам фатаграфічнага праекта „Маладыя мастакі”, вылучаным у пятым выпуску конкурсу Samsung Art Master, сустракаемся ў час вернісажу 14 лістапада г.г. у Замку Уяздоўскіх у Варшаве. Ганна КАНДРАЦЮК: — Паўлік! Вельмі цешыць мяне Твой поспех і тое, што магу пабываць на Тваім вернісажы. Твой праект будуе метанарацыю ўсёй конкурснай выстаўкі. На ёй паказаны творы 14 маладых мастакоў. Ставіш крытычнае пытанне сітуацыі, у якой Ты сам апынуўся. Канкрэтна, дзевяць маладых мастакоў адказваюць на тваё пытанне: „Што ты зрабіў бы, каб Твае працы паказалі ў Цэнтры сучаснага мастацтва?” — Я паставіў такое пытанне, каб паказаць што думаюць маладыя мастакі пра падобныя ўстановы. І не ідзе тут пра канкрэтную галерэю, хутчэй пра культурны цэнтр, напрыклад, гэта можа быць самая прэстыжная галерэя ў рэгіёне. Я пытаю пра Цэнтр сучаснага мастацтва, бо ён мяне, як удзельніка конкурсу, датычыць. Мне ідзе пра адносіны між маладым мастаком і культурнай установай, у якой ён выстаўляецца і за якую адказнасць бярэ куратар. Для маладых гэтая справа вельмі складаная. Гэта такі момант пералому, пачатак уваходу ў нармаль... (Г. Кандрацюк, Гэта такі момант пералому)