be
pdf

Ніва 20 (2975) 2013

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Як піша Віктар Скарабагатаў, «Ян Тарасевіч абышоўся без славы, але цяпер слава не абыдзецца без яго». Ян Аляксеевіч Тарасевіч нарадзіўся 23.09.1889 года. Ён — кампазітар, піяніст, педагог. Закончыў кансерваторыю ў Санкт-Пецярбургу (1912). Пакінуў пасля сябе больш за сто песень і інструментальных фартэпіянна-вакальных твораў. Ян Тарасевіч да самай смерці называў сябе беларускім кампазітарам. Беларуская ідэя заўсёды прасякала творчасць Яна Тарасевіча. Ужо ў 1919 годзе былі напісаны вакальныя творы на вершы беларускіх паэтаў-класікаў. Ён выхаваў як мінімум чатырох прафесараў Варшаўскай акадэміі музыкі і самага вядомага сёння дырыжора ў Польшчы Ежы Максымюка. Ян Тарасевіч быў першым, хто напісаў музыку да вершаў Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа. З усёй спадчыны Яна Тарасевіча захавалася 110 твораў: харавыя на вершы толькі беларускіх паэтаў; вакальныя — на вершы беларускіх, польскіх і рускіх паэтаў; камерныя творы для струнных інструментаў, ансамблі; самы вялікі скарб — фартэпіянны.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2013-05-19
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2013 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org