- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Семдзесят гадоў таму новы год у Савецкай Беларусі пачаўся ад арыштаў найбольш выдатных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты. Ад паловы 1930 г. вяліся допыты камісарамі Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (ДПУ) беларускіх пісьменнікаў, вучоных, палітыкаў. Пасля васьмі гадоў беларусізацыі грамадскага і дзяржаўнага жыцця ў рэспубліцы савецкае кіраўніцтва вырашыла ліквідаваць усе нацыянальныя адметнасці. Cталін, намагаючыся зрабіць гаспадарчае, палітычнае і ідэалагічнае жыццё ў СССР аднародным, не мог дазволіць на існаванне беларускай культурнай адасобленасці. Найбольшую небяспеку, паводле бальшавікоў, стваралі ў рэспубліцы інтэлектуальныя эліты — кіраўнікі адміністрацыі, пісьменнікі, гісторыкі, усе тыя, што апошнімі гадамі фарміравалі нацыянальную свядомасць грамадства. Прадметам асуджэння былі не толькі людзі, але таксама іх ідэі і вынікі працы. (Я. Мірановіч, Саюз вызвалення Беларусі, фрагмэнт)