- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі прайшоў чарговы агульнарэспубліканскі суботнік. Дзяржаўныя СМІ доўга і з фанатызмам абмяркоўвалі гэтую падзею, надаючы ёй арэол высокай агульнанацыянальнай свядомасці жыхароў сінявокай і масавай падтрымкі грамадзянамі і грамадзянкамі нашай краіны не толькі самой з’явы, але і ўсёй ідэалагічнай падаплёкі, звязанай з правядзеннем суботніка. Старэйшае пакаленне памятае суботнікі яшчэ з савецкіх часоў. Менавіта тады былі надзвычай істэрычныя спробы надаць гэтаму мерапрыемству хоць нейкі ідэалагічны сэнс. У нас можна было сфілоніць школьнікам школьныя заняткі, рабочым не прыйсці на працу, служачым у працоўны час лазіць па крамах і нікому гэта нічым сур’ёзным не пагражала.