- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі мяне пачыналі ў сакавіку 1958 года, „Ніва” адзначала свае другія нарадзіны. У Варшаве адбыўся тады сход Варшаўскага аддзела Беларускага грамадска-культурага таварыства. Там шэфам стаў надалей Юрка Туронак. „Ніва” пісала ў тым нумары і пра глабальныя справы „двух міравых лагераў — соцыялістычнага і капіталістычнага”, і пра свае тутэйшыя. Мацей Канапацкі з Вільні прыслаў карэспандэнцыю пра Міцкевічаўскія месцы, а пасля кранаў нацыянальнае пытанне ў творчасці Багушэвіча. Стары ТБШавец Кастусь Сідаровіч успамінаў пра беларускую культурную дзейнасць часоў санацыі ў Беластоку. Васіль Баршчэўскі далей надрукаваў сваё апавяданне „Варвары”, Віктар Швед з настаўніцкай нівы разважаў пра „Справу беларускіх падручнікаў” ды „папулярызаваў гераічныя змаганні нашага народа”. Дзядзька Лявонь (Станіслаў Вагурка) на старонцы гумару і сатыры рассмешваў „Камінарам”. Францішак Берніковіч разважаў пра „Уздым нацыянальнай свядомасці беларусаў у ХІХ стагоддзі”...