- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пры канцы снежня выйшаў з друку „Беларускі каляндар”* на 2001 год. Гэта традыцыйнае штогадовае выданне Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Яго рэдактарам, як і некалькіх мінулагодніх штогоднікаў, з’яўляецца Уладзімір Юзвюк. Сёлетні „Каляндар” нічым асабліва не адрозніваецца ад папярэдніх, можа толькі тым, што ў публікацыях бэгэкатоўскіх правадыроў менш ядавітасці да іншых беларускіх арганізацый Беласточчыны. Вокладка і графічная апрацоўка ад некалькіх гадоў адлюстроўваюць найлепшыя бээсэсэраўскія мастацкія дасягненні, але вельмі добра карэспандуюць са зместам „Календара”. Выданне гэтае несумненна патрэбнае, паколькі адлюстроўвае яно бачанне свету вялікай часткі беларускага грамадства Беласточчыны. У каляндарнай частцы, якая заўсёды адкрывае гэтае выданне, адзначаюцца важнейшыя даты з гісторыі Беларусі, Польшчы і свету. Можна сумнявацца ў слушнасці падборкі дат, але аўтарам гэтай часткі трэба прызнаць паслядоўнасць і вернасць сваім ідэалам маладосці. (Я. Мірановіч, Каляндар БГКТ, фрагмэнт)