en

Нюнька Хведар

Нюнька Хведар

Нюнька Хведар (нарадзіўся 6 красавіка 1928 году) — беларускі грамадзка-культурны дзеяч у Летуве. Нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў Гміне Каменка ў Польшчы, ў беднай сялянскай сям’і. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой Х. Нюнька ў 1948 годзе скончыў расейскую гімназію. Вучыўся на лясным факультэце Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Працаваў па спэцыяльнасьці да 1959 году. У 1959—1992 гадох — супрацоўнік праектных інстытутаў Вільні, спэцыяліст па каштарысах. З 1980-х гадоў вядзе актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Летуве. З 1989 году — старшыня Таварыства беларускай культуры Летувы). Сябра прэзыдыюму Рады БНР з 1997 году.

Крыніца: www.be-x-old.wikipedia.org

Нюнька Хведар :: Publications

pdf

Мае ўспаміны


Нюнька Хведар

Хведар Нюнька - старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Выданне "Мае ўспаміны" распавядае не толькі пра грамадскую дзейнасць самога аўтара. Перад намі выданне мемуарнага характару, дзе аўтар апісвае практычна ўсё сваё жыццё. Гістарычныя падзеі апісаныя аўтарам, дапаўняюць і тлумачаць жыццёвыя...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org