- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся 07. 08. 1947 г. ў в. Радчыцк Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскі палітэхнікум (1962), Полацкі нафтавы тэхнікум (1966), БДУ (1981). Працаваў аператарам на Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе. З 1974 г. ў Наваполацкай гарадской газеце “Химик”, з 1995 г. да закрыцця быў яе галоўным рэдактарам. Член Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза журналістаў Беларусі. Друкаваўся ў часопісах “Маладосць”, “Полымя”, газеце “Літаратура і мастацтва “.
Адзін з аўтараў калектыўных зборнікаў “Першыя сцежкі”, “Дзвіна”, аўтар кніг: прозы – “Формула дабрыні”(1989), “Бумеранг” (2003), паэзіі “Чорнае святло (1998). Перакладаўся на славацкую мову.
Трагізм вершатворцаў заключаецца ў ігнараванні імі той простай ісціны, што для таго, каб слыць паэтам, тым больш песняром, мала аднаго валодання майстэрствам вершаскладання. Нават віртуозным. Самая высокая паэзія – матчыны пацеры. У роздуме пра такі стан, пра мастацкае выяўленне душы сродкамі пачуццяў... Болей »
На пераломе 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя распалася і знікла са свету вялікая таталітарная краіна, што пацягнула за сабою яшчэ большую трагедыю - разбурэнне людскіх душ, выхаваных сродкамі нагнятання страху і пакарання ва ўмовах таго дзяржаўнага ладу. Ахвярамі тагачаснага трагічнага працэсу і зьяўляюцца... Болей »
Сэнс гэтай кнігі пакутны роздум аб месцы ў жыцці ў перыяд вялікіх дзяржаўных і палітычных крушэнняў 90-х гадоў. Свае думкі, свае перажыванні выказаў аўтар, мусіць, самай дахолівай і эмацыя-нальнай мовай - мовай паэзіі. Выказаў па-свойму, таленавіта і ярка. Зрэшты, чытач сам пераканаецца ў гэтым.... Болей »
* Адамовіч Славамір, Сны эмігранта * Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Акуліч Алесь, Захаваць сваё нацыянальнае "Я" * Арсеньнева Натальля, "Не наракаю на долю..." * Барадулін Рыгор, На ўскрайку Вечнасьці * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васючэнка Пятро, Пятрогліфы і філалагемы ... Болей »