Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля
2020-05-26 16:43
Нацыянальная бібліятэка Беларусі завяршае яшчэ адзін унікальны выдавецкі праект. Неўзабаве пабачыць свет факсімільнае выданне Жыровіцкага Евангелля.
Гэта беларускі рукапісны помнік XV стагоддзя, які атрымаў назву ад праваслаўнага манастыра ў вёсцы Жыровічы, дзе захоўваўся да сярэдзіны XIX стагоддзя ва Успенскім саборы. Зараз захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы Літвы.
Кажа намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша:
– На сённяшні момант ідзе праца з падрыхтоўкаю факсімільнага ўзнаўлення Жыровіцкага Евангелля. Пра гэта мы скажам для вельмі шырокаў аўдыторыі. Скажу толькі, што праца ідзе і фактычна яна ўжо завершана. Мы чакаем добрай нагоды для прэзентацыі. Я ўпэўнены, тое хутка адбудзецца.
Летась Нацыянальная бібліятэка Беларусі выдала факсімільным выданнем яшчэ адзін ўнікальны кніжны помнік – Берасцейскую Біблію.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: be.wikipedia.org