be

Навіны

14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі”

2023-12-02 21:40

14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі” Чацвёртая кніга серыі “Хронікі Нарніі” Клайва Стэйплза Льюіса “Конь і яго хлопчык” у перакладзе Яны Уладыкі мае выйсці ў сярэдзіне снежня. Менская кнігарня “Акадэмічная кніга” плануе старт продажаў на 14 снежня.Вокладку для беларускага выдання зрабіў Раман Сустаў, унутраныя ілюстрацыі — Лада Цішкова.... Болей »

Ульляна Верына: «Замест „беларусізацыі“ ў нас была б незалежная Беларусь. І за які ж росквіт нам падзякаваць савецкай уладзе?»

2023-12-02 20:27

Ульляна Верына: «Замест „беларусізацыі“ ў нас была б незалежная Беларусь. І за які ж росквіт нам падзякаваць савецкай уладзе?» Пры канцы лістапада літаратурная грамадзкасьць адзначыла стагодзьдзе «Маладняку», які лічаць першым беларускім літаратурным аб’яднаньнем. Але ці так гэта? А ці былі літаратурныя беларускія гурткі і суполкі яшчэ ў дзевятнаццатым стагодзьдзі?Пагаварылі пра гэта зь літаратуразнаўцай доктарам філялягічных... Болей »

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі “Дэбют” і прэміі імя Карласа Шэрмана

2023-12-01 22:16

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі “Дэбют” і прэміі імя Карласа Шэрмана 1 снежня ў межах Кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы адразу некалькіх літаратурных прэміі: прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, якая выдаецца літаратарам за першую кнігу, і прэміі імя Карласа Шэрмана, якая выдаецца за найлепшыя пераклады.Прэмію “Дэбют” за 2020 і 2021 гады... Болей »

Ужо даступны лістападаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі”

2023-12-01 22:08

Ужо даступны лістападаўскі нумар “Літаратурнай Беларусі” Выйшаў лістападаўскі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» (цяпер распаўсюджваецца ў PDF-фармаце). Выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, навінкі з паэзіі і прозы.Рубрыкі і змест адзінаццатага нумара за 2023 год:АКТУАЛІІ: эсэ Аляксея РАГУЛІ «“Вялікі Сход” і... Болей »

Распачаў працу Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве

2023-11-30 21:50

Распачаў працу Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве У апошні дзень восені ў Варшаве распачаўся Кірмаш гістарычнай кнігі. Ужо 31-ы па ліку. Такая імпрэза - гэта цудоўная магчымасць сустрэцца з гістарычнай кнігай: шыкоўнымі выданнямі серыі "Бацькаўшчына", знакамітымі творамі Уладзіміра Арлова, новымі зборнікамі Алеся Аркуша і Ванды Марцінш душ Рэйш.Нельга... Болей »

Аліна Коўшык пра Стратэгію нацыянальнага адраджэння

2023-11-30 17:05

Аліна Коўшык пра Стратэгію нацыянальнага адраджэння   Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі прэзентавала дакумент, прысвечаны канцэпцыі і стратэгіі адраджэння і развіцця краіны. Што ён уяўляе сабой? Чаму дакумент важна было распрацаваць цяпер?На гэтыя і іншыя пытанні „Госця Рацыі” – сустваральніца „Канцэпцыі…”... Болей »

Мільён імёнаў арыштаваных. Зьявілася новая база зьвестак аб рэпрэсіях у Беларусі

2023-11-30 16:03

Мільён імёнаў арыштаваных. Зьявілася новая база зьвестак аб рэпрэсіях у Беларусі Прэзэнтацыя праекту адбудзецца 1 сьнежня ва Ўроцлаве. Усяго ў базе, «зьлітай» з МУС, імёны мільёна асуджаных у пэрыяд з 1917-га па 1990-я гады.Каардынатарка праекту ад ініцыятывы ByProsvet Яніна (імя зьмененае дзеля бясьпекі. — РС) у размове са Свабодай расказала, што база асуджаных была «зьлітая» з... Болей »

Алена Ляпко: еднасць — гэта тое, што нам найперш сёння трэба

2023-11-30 15:38

Алена Ляпко: еднасць — гэта тое, што нам найперш сёння трэба У эфіры Еўрарадыё — мастачка, сяброўка беларускай дыяспары Атавы (Канада), выкладчыца каледжу мастацтваў Атавы Алена Ляпко.Мы шмат апошнім часам разважаем пра гістарычную памяць і пра неабходнасць пашыраць выкарыстанне беларускай мовы беларусамі, пра ўзмацненне ідэнтычнасці і свядомасці. І гэта сапраўды... Болей »

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на экспазіцыю, прысвечаную асобе і творчасці літаратара

2023-11-30 14:51

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на экспазіцыю, прысвечаную асобе і творчасці літаратара Выстава прадстаўляе час маладосці Петруся Броўкі і 35 год жыццёвага шляху паэта праз церні эпахальных змен да абсалютнага поспеху. Музей імкнецца паказаць асобу творцы з розных бакоў – у сямейным асяроддзі і на афіцыйных мерапрыемствах, як звычайнага чалавека і як паэта, з гуманістычнай і акрыленай творчасцю... Болей »

Лілея Плыгаўка пра заснаванне беларускай школы ў Вільні

2023-11-29 16:01

Лілея Плыгаўка пра заснаванне беларускай школы ў Вільні  Пашырэнню і вывучэнню беларускай мовы ў Літве вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў спрыяе доктар філалагічных навук, коўч, выкладчык і даследчык беларускай мовы Лілея Плыгаўка.Але дзе зараз можна вучыць беларускую мову ў краіне-суседцы, наколькі шмат ахвотных стаць бліжэй да роднага слова, ды агулам як развівалася... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2023 by Kamunikat.org