be
pdf

Неруш № 1 (37) 2008

Экалагічны бюлетэнь

Луток – адна з самых рэдкіх і самых прыгожых гняздуючых птушак Беларусі. Пры тым, што гнездавы арэал гэтай паўночнай качкі пачынаецца каля тысячы кіламетраў на поўнач ад межаў Беларусі, у зоне тайгі, наяўнасць маленькай ізаляванай гнездавой калоніі гэтага віду ў Палессі на рыбгасе “Белае” выглядае большы чым дзіўным! Асаблівасцю біялогіі лутка з’яўляецца яго гнездаванне выключна ў дуплах дрэваў, якія растуць па берагам вадаёмаў. На жаль, у апошні час старых дрэваў з дупламі становіцца ўсё менш і менш. Але арнітолагі знайшлі выйсце – можна зрабіць штучныя гняздоўі і развесіць іх на дрэвах. Такі эксперымент быў зроблены у 1993 годзе супрацоўнікамі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і меў поспех – частка дуплянак была заселена. На сёння яны, на жаль, ужо струхнелі і прыйшлі ў нягоднасць. І вось цяпер настала пара школьнікам прыйсці на дапамогу лутку.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Неруш
Выдаўцы і выдавецтвы: эколага-краязнаўчае грамадскае аб’яднанне “Неруш”
  • Месца выхаду: Баранавічы
  • Дата выхаду: 2008-01
  • Рэдактар: Зуеў Уладзімір
  • Выдавец: эколага-краязнаўчае грамадскае аб’яднанне “Неруш”
  • Copyright: © 2008 by эколага-краязнаўчае грамадскае аб’яднанне “Неруш”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org