- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Раман «бацькі» беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, спрабуе паказаць сучаснае жыцьцё праз прызму гістарычных падзеяў. Тэма паўстаньня 1863-1864 гадоў відавочна не адпускала беларускага пісьменьніка, але ён паспрабаваў апісаць ня толькі гісторыю, але і лёсы, што напаткалі нашчадкаў. Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава і пакахаў яе. Пакрычастыя сьцяжынкі Кліё зводзяць чарговы раз нашчадкаў лютых ворагаў, якія змагаліся не на жыцьцё але на сьмерць. Каханьне, нашчадкаў зачыняе нянавісьць мінуўшчыны і дае надзею на лепшую будучыню. Кніга была напісаная Уладзімерам Караткевічам, яшчэ на пачатку свайго творчага шляху, але чытаючы можна нязьменна адзначыць адно, Караткевіч нязьменна востра перажываў беларускую гісторыю і заклікаў ніколі не забываць пра мінуўшчыну дзеля будучыні. (З.К.)