«Нельга пасадзіць у клетку перамены», — Ціханоўская пра жорсткія прысуды
2021-02-19 21:29
Кандыдатка на прэзыдэнта на выбарах 2020 году Сьвятлана Ціханоўская — пра жорсткія прысуды, чаканьне суду над мужам, дзейнасьць «Страны для жизни», прапанову зрабіць 23 лютага днём Герояў перамен, інтэрвію расейскаму прапагандысту і новую Беларусь з гендэрнай роўнасьцю.
Сьцісла
Я хацела б падтрымаць кожнага, у каго наперадзе суд і каго ўжо асудзілі.
Мы разам, хай нам і прыходзіцца гэта рабіць з большай асьцярожнасьцю, часам падпольна, але ўсё працягваецца.
Для мяне «Страна для жизни» = Сяргей Ціханоўскі, а Сяргей Ціханоўскі = Сьвятлана Ціханоўская. Я ганаруся, што гэты рух працягваецца.
Мы ўжо ня зможам жыць пры дыктатуры. Такі ўзровень рэпрэсій толькі падштурхоўвае людзей дамагчыся пераменаў.
Мы настойваем, крычым, што гэта трэба рабіць хутчэй. Тыдзень для ЭЗ абсалютна інакш праходзіць у Беларусі — кожны дзень затрыманьні, суды, людзі задыхаюцца ў турэмных камэрах.
Мы павінны кожны дзень нагадваць людзям, што яны героі. Прывязалі да 23 лютага, каб паказаць, што ў нас ёсьць сапраўдныя абаронцы айчыны, ня тыя, хто б’е.
Мы жанчыны, мы моцныя. Мы проста ня ведалі, што мы такія моцныя. Таму я абавязкова спраўлюся.