be
НеFormat

НеFormat

Вольга Дашук, кінарэжысэр

Вольга Дашук – рэжысэрка дакумэнтальных фільмаў, выпускніца Беларускай Акадэміі мастацтваў, тэатральнага аддзяленьня, па спэцыяльнасьці рэжысура. У 1995-2011 працавала на кінастудыі ”Беларусьфільм” рэжысэркай. У 1999-2006 была выкладчыцай Беларускага калегіюму, вяла заняткі па гісторыі амэрыканскіх СМІ, а таксама гісторыі і тэорыі фільму. Працавала журналісткай у газэце "Народная воля", "Імя" і брытанскім штомесячніку "Dazed and confused", а таксама кінакрытыкам часопіса “Мастацтва”. Сярод яе твораў – “Леанід Левін. Каханьне і вайна”, “11 манэт”, альбо “3 км да неба”. Яе фільмы былі прадстаўленыя на многіх міжнародных фэстывалях: на Міжнародным кінафэстывалі ў Ротэрдаме, на Міжнародным кінафэстывалі ў Тэсалёніках, Міжнародным кінафэстывалі ў Кішынёве, Міжнародным кінафэстывалі ў Саратаве і ў Польскай акадэміі дакумэнту ў Кіеве. Зьяўляецца сябрам Беларускай Асацыяцыі журналістаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: НеFormat
Выдаўцы і выдавецтвы: BelFilm
Выдавецкая сэрыя: НеFormat
  • Месца выхаду: Вільнюс
  • Дата выхаду: 2013
  • Выдавец: BelFilm
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2013 by BelFilm
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org