—
Калі мы з’язджалі з Беларусі некалькі гадоў таму, у нас было разуменне,
што сітуацыя будзе развівацца прыкладна такім чынам. Але за гады працы ў
эміграцыі мы сталі забываць, чаму мы з’ехалі.
У
нейкі момант нават выпадковыя каментары ад палякаў ужо не здаваліся
такімі дурнымі: а чаму вы, беларускае выдавецтва, працуеце тут, а не ў
Беларусі? Пачалі з’яўляцца думкі: а можа, і сапраўды… Але цяпер мы
бачым, што да нас проста не даходзілі рукі. А цяпер — дайшлі.
Ва
ўсіх трох “экстрэмісцкіх” выдавецтвах кажуць, што кнігі ў Беларусь
практычна не прадавалі. Праўда, не зусім зразумела, як лічыць тых, хто
заказваў кнігі на польскія адрасы і проста ў чамаданах вёз іх дадому.
Цяпер гэтых заказаў будзе менш.
— Але з усяго
аб’ёму заказаў непасрэдна з Беларусі афармлялася прыкладна 2 %. Таму
казаць пра нейкую небяспеку, якую мы ўяўлялі для беларускіх улад, проста
смешна, — упэўнена Андрэева.
Янушкевіч згаджаецца:
—
Людзей спынялі дзве рэчы: высокі кошт дастаўкі і той просты факт, што
праз кнігу на беларускай мове, дасланую з-за мяжы, могуць узнікнуць
праблемы.
Дык навошта дадатковыя
рэпрэсіі? Іванюк лічыць, што дзяржаве проста патрэбны пастаянны вораг, і
калі сапраўдных ворагаў няма, яна яго выдумляе, каб трымаць усіх у
страху.
У Паўла Анціпава ёсць прасцейшае тлумачэнне:
—
Думаю, калі яны вучыліся ў сваіх школах КДБ, ім расказвалі, што Савецкі
Саюз разваліўся праз Салжаніцына. Ці нешта ў гэтым духу. Інтэрнэту не
было, падрыўная дзейнасць вялася праз кнігі, якія размнажалі на
ксераксах або перапісвалі пад капірку. І вось, навучыўшыся ў гэтай
старой школе КДБ, яны запомнілі, што кніга небяспечная. Але да якой
ступені зараз кніга небяспечная?
Ну, якая самая
папулярная забароненая беларуская кніга? Магчыма, “Сабакі Еўропы”
Альгерда Бахарэвіча. Калі б яе не забаранілі прадаваць у Беларусі, дык
што б здарылася? — разважае Анціпаў.
Праверыць ужо немагчыма — у Андрэя Янушкевіча ўвесь тыраж “Сабак Еўропы” канфіскавалі яшчэ ў 2021 годзе непасрэдна на мытні.
Куды-небудзь прыязджаць, нешта рабіць
Увогуле,
усім беларускім незалежным літаратарам і выдавецтвам застаецца
з’язджаць з Беларусі, куды-небудзь прыязджаць і нешта рабіць ужо там.
Але ці надоўга хопіць энтузіязму чытачоў у дыяспары?
На складзе Янушкевіча ляжыць 600 асобнікаў беларускага перакладу “Восені патрыярха” Габрыэля Гарсія Маркеса.
За тры гады працы ў Польшчы прададзена толькі 400. Правы на пераклад
заканчваюцца летам — што рабіць? Зніжаюць цэны, пішуць у медыя — а кнігі
ўсё роўна не прадаюцца.
— Магчыма, скончыліся людзі, якім цікавая гэтая кніга? — разважае Янушкевіч.