be
epub

Не ежа таленту, а наедак

Казько Віктар
Аповесць

Ужо і не помню, ці то недзе чытаў, ці нехта расказаў. Хутчэй за ўсё і тое, і другое. Чытаў і чуў ад прыкметлівага, чулага да свету і з незамыленым вокам чалавека. Чыстае і неўдаванае амаль заўсёды ўваходзіць у нашую памяць, як Божы дар, якім усё жывое асвячона, кожнаму асабіста ніспасланы хаця б дзеля таго, каб ты мог перадаць сваім дзецям, унукам: ёсць, ёсць на свеце цуды і дзівосы, падгледжаныя, бачаныя ці не трэцім нашым вокам – вось і са мной, клянуся, так было... І гэта “так было” пераўтвараецца ўжо ў неаспрэчную жыццёвую праўду, створаную з дзіва і здзіўлення – адзінае, што мае сэнс у бяссэнсавасці нашага існавання – праўда немагчымая, уяўная – творчая і творцы, маны і ашуканства. Так і ў мяне: сумнеўна, але ведаю, ведаю, веру – хай і не было, прымроілася, але магло ж і быць. Урэзалася, назаўжды адбілася ў памяці, як мядзведзь пасля вясновай майскай навальніцы ў сасновым бары іграў сам для сябе. Іграў, нібыта на скрыпцы, на адной адзінай струне, дранцы – расшчэпленай маланкай, зламанай хвоі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Казько Віктар
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Віктар Казько; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Казько Віктар, Не ежа таленту, а наедак. Аповесць; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (115) 2021; с. 64-94
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org