- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кожнай дзяржаве архіўная справа i ўсё, што з ёю звязана (у тым ліку i археаграфія), з'яўляецца асноваю для заканадаўчай дзейнасці. Менавіта ў старажытных архівах назапашваўся багаты вопыт, у ix адбіваліся асаблівасці таго ці іншага рэгіёна, на падставе якіх складваліся, выпрацоўваліся, фармуляваліся законы. Невыпадкова раней кожны павет i меставы магістрат мелі свой архіў. I па тых законах, занесеных у Статуты ВКЛ, стагоддзямі жыла наша дзяржава. Але не будзем кранаць гісторыю, гэтаксама не будзем чапаць іншыя краіны, дзе архіўнай справе надаецца высокі дзяржаўны ўзровень. Варта нагадаць толькі, як пільна ставілася царская адміністрацыя да нашай беларуска-літоўскай спадчыны. Нездарма ў Археаграфічную камісію прыцягваліся лепшыя навуковыя сілы, бо толькі так можна было абгрунтоўваць сваё «гістарычнае» права на новадалучаныя абшары.