- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Наш сусед Караткевіч» — гэта новая кніга Адама Глобуса, напісаная ў традыцыйным для яго жанры кароткіх зацемак-нататак.
«У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, — чытаем у анатацыі, — ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта (Максіма Багдановіча) і любімага пісьменніка — Уладзіміра Караткевіча».
Не кожнаму, аднак, чытачу ці нават творчаму чалавеку шанцуе жыць па суседстве з любімым пісьменнікам беларусаў.
Глобусу — пашэнціла. У кнізе «Наш сусед Караткевіч. Словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча» Адам Глобус сабраў свае нататкі пра пісьменніка, з якім ён жыў на адной лесвічнай пляцоўцы.
Першае выданне нататак выйшла ў гэтым годзе ў Беларусі і карысталася вялікім зацікаўленнем чытачоў. Цяпер кнігу «Наш сусед Караткевіч» перавыдаў у Беластоку Фонд Kamunikat.org
Яе ўжо можна замовіць на сайце Kamunikat.shop