- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калісьці я не падазравала, што вучуся ў малакамплектнай школе. Нас было меней за сто, мы ўсе адзін аднаго ведалі і думалі, што гэта норма. А ў класе – дык і зусім шасцёра, маленькая ўтульная сям’я. У школу я дабіралася 7 кіламетраў пешшу ці на ровары, аднак калі адчувала хваробу, старалася яе ўсяляк схаваць ад родных, каб не дай божа не пакінулі дома. Не скажу, што ў мяне ўклалі нейкія суперведы, але дамашнія заданні рыхтавала рэгулярна.