- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Роднамоўнае навучанне: стан, нацыянальная бяспека і псеўдарэфарматарства Стан беларускамоў-нага навучання ў адукацыйных установах даўно выклікае трывогу шырокай грамадскасці. Калі ў 1993-94 навучальным годзе бацькі без праблем прыводзілі сваіх дзяцей у першыя класы з беларускай мовай навучання (76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці 92,6%), то цяпер створаны такія ўмовы, што гэтая планка стала ніжэй 18% (нават гэтую статыстыку і сапраўдную сутнасць міністэрства хавае ад народа). На сайце Міністэрства адукацыі (www.minebu.unibel.by) вы толькі знойдзеце статыстыку трохгадовай даўніны (за 2005/2006 нав. год). Усяго на беларускай мове сёлета навучалася 20,9% ад агульнай колькасці (гл. табліцу). Гэта даволі крытычныя межы існавання нацыі. Па вызначэнні ЮНЕСКО, народ знаходзіцца на мяжы знікнення, калі на роднай мове размаўляе менш 30% дзяцей. Не цяжка падлічыць, што з такой хуткасцю (прыблізна 1% ў год) поўнае знішчэнне беларускай адукацыі адбудзецца праз дваццаць гадоў. Гэтага нельга дапусціць!