- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— О-ба-на! — Старэйшы прапаршчык выхапіў газету з рук байца Н., задаволена пасьміхнуўся, глянуў на першую старонку і зрабіў твар сур’ёзным, як у лейтэнанта. — Таварыш баец, прапаную вам слухаць мяне, і слухаць уважліва. Салдат увогуле, а баец сьпецназу Узброеных сілаў перадусім, мусіць думаць выключна пра пастаўленую камандзірам задачу... Вы дзе ёсьць? — слушна, не чакаючы адказу, працягваў прапаршчык, — вы на палігоне. На палігоне, а не ў хаце-чытальні. А гэта што? Зноў газеткі апазіцыйныя? Прапаршчык пераможна, як доказ, трымаў у сваіх шахтарскіх лапах чарговы нумар “Нашай Нівы”. Баец Н. пахмурна пазіраў на свайго камандзіра і маўчаў. (фрагмент)