- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шкадую, што ў мяне не атрымалася сваім прыкладам пераканаць іншых кандыдатаў задумацца аб тым, у якой гульні і на чыім баку яны гуляюць або гуляюцца. Я не хацеў быць статыстам і пешкай у чужых гульнях. Не хацеў змагацца толькі за тое, каб застацца палітыкам нумар два за кошт умацаваньня дыктатуры і павелічэньня ўплыву Крамля на Беларусь. Кампанія 2010 году была, да дня галасаваньня, самай лібэральнай за ўвесь пэрыяд дыктатуры. Лібэралізм кампаніі — гэта вынік дыялёгу. Рэжым фліртаваў з аб’яднанай Эўропай, шукаў вонкавай легітымізацыі, асабліва ў кантэксьце канфліктаў з Крамлём. Вынік дыялёгу — рост праэўрапейскіх настрояў у грамадзтве, зьмяншэньне страху. Нават адсутнасьць адзінага кандыдата — а гэта магутны мабілізацыйны чыньнік — дала нечакана вялікую, але далёка не дастатковую колькасьць пратэстоўцаў у цэнтры сталіцы 19 сьнежня.