- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтым нумары друкуецца працяг энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio. У рубрыцы З жыцця Касцёла надрукавана гамілія Святога Айца, прамоўленая ім у Дзень Прабачэння 12 сакавіка 2000 г. Нататкі ксяндза Адама Банецкага Гэта месца - святое прысвечаны пілігрымцы Яна Паўла II ў Святую Зямлю, якая адбылася 21-26 сакавіка 2000 г. 200-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Валенція Ваньковіча (1800-1842) прысвечаны артыкул мастацтвазнаўца Валерыя Буйвала Maestro Валенці. Друкуецца заканчэнне працы Эдварда Станека Шэсць праўдаў веры. У рубрыцы Нашы святыні друкуецца заканчэнне артыкула гісторыка архітэктуры Тамары Габрусь З архітэктурнай спадчыны Сіроткі. У рубрыцы Проза прадстаўлены ўрывак з рамана італьянскага пісьменніка Ігнацыё Сілонэ Здарэнне з бедным хрысціянінам у перакладзе Аксаны Данільчык. Гісторык мастацтва Аляксандр Ярашэвіч у артыкуле І пачула голас… разглядае старажытныя іканапісныя выявы Звеставання ў заходнім і беларускім мастацтве. У рубрыцы Да Юбілею 2000 года надрукаваны артыкул доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана Біблейскія і хрысціянскія матывы ў беларускай этнічнай культуры.