be
pdf

Наша слова.pdf 165 / 2024

21 лютага чарговы раз навукоўцы селі за парты, каб разам напісаць дыктоўку па беларускай мове. У 2025 годзе тэму Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, прысвяцілі 80-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Падзея адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Дыктоўка трансліравалася на канале "Культура" Беларускага радыё і YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Ва ўступным слове, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Ігар Лявонавіч Капылоў падкрэсліў, што асноўнай мэтай напісання дыктоўкі з'яўляецца не толькі тое, каб кожны ахвотны мог праверыць узровень валодання беларускай мовай, але і дазваляе адчуць яе непаўторны каларыт і самабытнасць, звярнуцца да духоўных каранёў. Як і летась тэкст быў падрыхтаваны пра Вялікую Айчынную вайну. Па заканчэнні дыктоўкі спецыялістамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа быў зроблены лінгвістычны аналіз. Удзельнікі праверылі вынікі напісання і абмеркавалі ўласныя памылкі. Прызамі для тых, хто лепш за ўсё справіўся з заданнем, сталі кнігі на беларускай мове "Традыцыйны светалад беларусаў" (у трох тамах).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2025-02-26
  • Copyright: © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org