- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17 лістапада ў Доме кіно стартаваў XXIX Менскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) "Лістапад", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кінафестываль стартуе адначасова ва ўсіх гарадах-удзельніках. Адкрые яго фільм "Кіношнікі". - Мы выставілі ў конкурс наш дэбютны фільм "Кіношнікі". Усіх запрашаю. Сёння амаль 90 экранаў у Беларусі пакажуць гэтую прэм'еру. Мы гэтым вельмі га-нарымся, - адзначыў генеральны дырэктар "Беларусь-фільма" Юрый Аляксей. Паводле яго слоў, самай відовішчнай намінацыяй абяцае быць "Ігравое кіно". "А цікавай намінацыяй для кожнага будзе свая. Мне вельмі падабаецца дакумента-лістыка, напрыклад", - дадаў Юрый Аляксей. У склад журы XXIX Менскага міжнароднага кінафестывалю ўвайшлі вядомыя дзеячы і вядучыя эксперты ў галіне кіно міжнароднага класа. Старшынём журы стаў Ігар Угольнікаў - савецкі і расійскі акцёр, кіна-рэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядовец. Таксама ў дні форуму пройдуць майстар-класы і творчыя сустрэчы з вядомымі прадзюсарамі, рэжы-сёрамі і акцёрамі. У рамках пазаконкурснай праграмы пройдуць дні казахстанскага, расійскага, пакістанскага і сірыйскага кіно.