be
pdf

Наша слова.pdf 98 / 2023

11 лістапада ў Мірскім замку адбылася прэзен-тацыя факсімільнага выдання Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя, паведамляе polymia.by. У рамках культурнага праекта "Даследаванне і факсімільнае выданне помніка беларускай пісьменнасці Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя" была створана факсімільная копія святыні. Арыгінал налічвае 347 старонак, факсімільная копія - 740. Арыгінал святыні захоўваецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, дзе яна апынулася не пазней за 1947 г. Жухавіцкае Евангелле - помнік старабеларускага кнігапісання. Мірскі замак ініцыяваў вяртанне на Радзіму рукапіснай святыні. У верасні гэтага года першы асобнік факсімільнага выдання быў перададзены ў царкву Раства Іаана Прадцечы ў Малых Жухавічах. Наклад факсіміль-нага выдання складае ўсяго 99 асобнікаў. Сапраўднае месца стварэння Евангелля дагэтуль невядомае, але мяркуецца, што яно было створана для царквы ў сяле Малыя Жухавічы, вядомым з XVI стагоддзя. Папярэдне 40-мі гадамі таго ж стагоддзя датуюць і стварэнне Евангелля. Паводле запісу, які захаваўся на адным з аркушаў рукапісу, у кастрычніку 1733 года Евангелле знаходзілася ў мясцовай царкве. У пратаколе генеральнай візітацыі Цырынскага і Наваградскага дэканатаў 1798 года сярод маёмасці царквы святога Іаана Хрысціцеля меліся два Евангеллі - "Ruska i Polska".

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2023-11-15
  • Copyright: © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org