be
pdf

Наша слова.pdf 97 / 2023

3 лістапада ў дзень народзінаў Я. Коласа адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Народнаму песняру ў Менску, у якім прынялі ўдзел член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякевіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа - Ірына Уладзіміраўна Мацяс, родныя Якуба Коласа. ХХХVII Міжнародная навуковая канферэнцыя "Каласавіны" была прысвечана 100-годдзю паэмы "Новая зямля". У ёй прынялі ўдзел даследчыкі творчасці, педагагічнай і навуковай дзейнасці Я. Коласа з Беларусі і Расіі. Дырэктар музея Ірына Уладзіміраўна Мацяс узгадала пра мерапрыемствы, якія былі прысвечаны 140-годдю з дня нараджэння Я. Коласа, факсімільнае выданне "Новай зямлі", шматлікія выставы і прэзентацыі. Лідзія Слюсарэнка, вучоны сакратар Дзяржаўнага музея-запаведніка імя М. Шолахава, прасачыла агульныя рысы і пралелі ў творчасці Міхаіла Шолахава і Якуба Коласа, якія ўздымалі тэму адносінаў чалавека да зямлі. Жанна Верыч з Пінкавічаў прадставіла ўспаміны першых вучняў Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча. У Пінкавічах захоўваецца адно з брэндавых святаў -"Жывыя старонкі "Новай зямлі". Дацэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, паэтэса Алена Аляксандраўна Ігнацюк аналізавала педагагічную дзейнасць Якуба Коласа. Загадчык Віцебскага абласнога філіяла "Мастацкі музей" Аляксандр Базылёнак расказаў пра адзін з першых партрэтаў Якуба Коласа пэндзля віцебскага мастака Адама Бразэра, і перадаў копію парт-рэта ў дар музею ў Менску.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2023-11-08
  • Copyright: © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org