- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці менавіта 3 ліпеня прынялі ў 1996 годзе па выніках рэферэндума, калі было вырашана, што свята будзе прыпадаць на дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1992-1996 гадах Дзень незалежнасці ў Беларусі афіцыйна адзначаўся 27 ліпеня - па даце прыняцця Дэкла-рацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе. Беларусь - адзіная постсавецкая краіна, якая ў даце святкавання аса-цыявала сваю незалежнасць з падзеямі апошняй вайны. Дзень Расіі, напрыклад, адзначаецца 12 чэверня - у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе. Дзень незалежнасці Украіны адзначаецца 24 жніўня, у гонар прыняцця Вярхоўным Саветам УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны. У Казахстане, Таджыкістане, Кыргызстане, Арменіі - нашых саюзнікаў па ЕАЭС - свята незалежнасці таксама звязана менавіта з выхадам са складу Савецкага Саюза.