be
pdf

Наша слова.pdf 71 / 2023

Пайшоў у нябесную Беларусь актывіст беларускага нацыянальнага руху на Лідчыне Іосіф Бойса. Бойса Іосіф Браніслававіч нарадзіўся 3 верасня 1955 года ў в. Лукашына Іўеўскага раёна. Пасля школы скончыў юрфак БДУ. Працаваў адвакатам, суддзёй, быў старшынёй суда Лідскага раёна. Яшчэ будучы на працы выказваў свае нацыянальныя погляды. Пасля выхаду на пенсію актыўна ўключыўся ў дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый і перш за ўсё ў дзейнасць Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Іосіф Бойса практычна штомесячна на працягу многіх гадоў пералічваў ахвяраванні на рахунак ТБМ. На працягу многіх гадоў Іосіф Бойса распаўсюджваў па Лідскім і Іўеўскім раёнах 100-150 асобнікаў газеты “Наша слова”, а ў 2020 і 2021 гг. да канца снежня 2021 года распаўсюджваў 200 асобнікаў. Выступаў ініцыятарам і фундатарам многіх праектаў. Устанавіў памятны камень каля Іўеўскага касцёла.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2023-05-10
  • Copyright: © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org