- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цуд спаслання Дабрадатнага агню адбываецца ў самым вядомым храме Ерусаліма, Храме Уваскрашэння Хрыстова, ці Труны Гасподняй. Лічыцца, што ён пабудаваны менавіта на месцы пахавання і наступнага ўваскрашэння Збаўцы. Галоўны алтар храма ўяўляе сабою мармуровую капліцу - Кувуклію. Яна збудавана над пячорай, дзе якраз і ляжала цела Езуса. Сыходжанне Дабрадатнага агню ў Ерусаліме адбываецца ў Вялікую суботу, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня. Колькі менавіта давядзецца чакаць спаслання Дабрадатнага агню, не ў сілах сказаць ніхто - гэта можа быць і пяць хвілін, і некалькі гадзін. Сёлета праваслаўны Вялікдзень выпадае на 16 красавіка. Значыць, Вялікая субота прыпадзе на 15-е красавіка, менавіта ў гэты дзень у Ерусаліме і адбудзецца сыходжанне Дабрадатнага агню.