be
pdf

Наша слова.pdf 52 / 2022

Шаноўныя беларусы ў краі і на планеце! Шаноўныя сябры нашай газеты, хто чытае і хто піша, хто зрэдку праглядвае, а хто толькі чуў, што ёсць такая! Вось і дайшлі мы да 52-га нумара. Распачатая “Выдавецкім домам ТБМ”, падхопленая Прыватным унітарным прадпрыемствам “Пружмень” газета “Наша слова. pdf” на працягу 2022 года працягвала традыцыі “Нашага слова”. Мы страцілі значную частку аўдыторыі, мы страцілі многіх журналістаў, але і даведаліся, што не згасла беларуская вера ў беларускую Беларусь, у беларускую мову, у беларускую будучыню. Газета, распачатая на 16 старонках, завяршае год на 24. У трэці раз пададзена заяўка на рэгістрацыю папяровай газеты “Наша слова”, і з улікам кантэнту, які паступае ў “Наша слова. pdf”, мы маем пэўнасць, што ў выпадку рэгістрцыі нам будзе што друкаваць і на паперы. Мы захавалі ўсе спадарожныя выданні: “Лідскі летапісец”, “Ад лідскіх муроў”, “Нясвіжскія каеты” і ўсе літаратурныя альманахі. Канешне, сям-там не датрымалі графіка, але нічога не прапала, усё выходзіць. Таму магу сказаць, што на маю думку выданне газеты “Наша слова. pdf” у 2022 годзе было цалкам апраўдана.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2022-12-28
  • Copyright: © 2022 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org