- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія айцы, браты і сёстры! Ад усяго сэрца вітаю вас словамі пасхальнага лікавання: Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс Хрыстос! Усе мы любім жыццё і хочам жыць. Гэта норма для чалавека - даражыць сваім жыццём і супраціўляцца смерці. Як тонка заўважыў свяціцель Мікалай Сербскі, людзі любяць жыццё "нават болей за ісціну, хоць без ісціны і няма жыцця. Смерць ненатуральная, яна ідзе не ад прыроды, а супраць прыроды". Тым больш дзівосны феномен самаахвярнасці, калі чалавек добраахвотна абірае смерць, каб іншы чалавек застаўся ў жывых. Увесну 1945 года ў канцлагеры Равенсбрук у Германіі прыняла пакутніцкую гібель руская манахіня, маці Марыя (Скабцова). Згодна са сведчаннямі біёграфаў, яна сама прайшла на кару замест іншай жанчыны, апрануўшы сукенку з яе нумарам. Менш чым праз месяц лагер пры ўдзеле войск 2-га Беларускага фронту быў вызвалены, і гэтая гісторыя стала вядомай. Як маці Марыя пайшла ў газавую камеру, каб жыла жанчына, імя якой мы не ведаем, так і Гасподзь наш Іісус Хрыстос пайшоў на крыж, каб жыў кожны з нас. З'яўляючыся ісцінным Богам, але таксама і ісцінным Чалавекам, Ён замяніў Сабою чалавека, асуджанага на смерць. З'яўляючыся бязгрэшным, Ён аддаў Сябе ў ахвяру за грэшны род людскі.