- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
14 сакавіка 2025 года ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё перасоўнай выставы "Мастак - кніга - тэкст" са збору Музея-запаведніка "Выспа-град Свіяжск". Выстава ўяўляе сабою ўнікальны збор прац мастакоў-графікаў, прысвечаных вобразам і тэкстам літаратуры і фальклору. Гэтыя творы ўпершыню былі прадстаўлены на Казанскай Міжнароднай Біеннале друкаванай графікі ў 2015 годзе, а затым папоўнілі фонды Музея-запаведніка "Выспа-град Свіяжск". На выставе экспануюцца 30 прац з калекцыі музея, уключаючы ілюстрацыі да фальклорных тэкстаў, вершаваным і празаічным твораў рускай і замежнай літаратуры, эскізы афармлення кніг і экслібрысы. Аўтарамі прац сталі мастакі з Расіі, Беларусі, Украіны, Арменіі, Мексікі і Індыі. Экспанаты дэманструюць цесную сувязь літара-турнага і мастацкага вобразаў, падкрэсліваючы значнасць візуальнага ўвасаблення тэксту. Кожная праца адрозні-ваецца тэматычнай і стылістычнай разнастайнасцю, арыгінальнасцю мастацкай мовы і творчай воляй. Шматлікія творы раскрываюць нацыянальную своеасаблівасць літаратурных тэкстаў, выкарыстоўваючы як этнаграфічныя элементы, так і сімвалічныя трактоўкі. Дырэктар Лідскага гістарычна-мастацкага музея Наталля Аляксандраўна Хацяновіч адзначыла: - Мы вельмі рады прымаць гэты міжнародны праект у нашым музеі. Асабліва сімвалічна, што выстава праходзіць у перадпачатку Дня беларускага пісьменства, бо 2025 год абвешчаны Годам пісьменства ў Беларусі, а Ліда стане сталіцай імпрэзы.