- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэтычны челлендж "Чытай вершы", удзельнікі якога выконваюць у Сеціве вершы беларускіх аўтараў, стартаваў у Лідскім раёне, дзе сёлета пройдзе рэспубліканскае свята ў гонар Дня беларускага пісьменства, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Лідскім райвыканкаме. А давайце запусцiм чэлендж "Чытай вершы", прысвечаны Дню беларускага пiсьменства!" - з такой прапановай звярнуўся ў сваім телеграм-канале да падпісантаў і ўсіх жыхароў раёна старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. Слова хутка стала справай: кіраўнік раёна, у якім краіна адзначыць Дзень беларускага пісьменства сёлета, даў старт творчай ініцыятыве і прачытаў вядомы кожнаму беларусу верш Максіма Багдановіча "Слуцкiя ткачыхi". Уключылася ў творчы праект моладзь. Член моладзевага парламента пры Лідскім раённым Савеце дэпутатаў Яўген Доўган выступіў з творам Пімена Панчанкі "Родная мова", а старшыня Савета працоўнай моладзі Лідскага раёна Павел Трон - з аўтарскім сачыненнем "Кожны сам сабе мастак". Сваё слова кажа і самае юнае пакаленне жыхароў Гарадзеншчыны: выхаванцы дзіцячых садоў таксама дэкламуюць на роднай мове, і першым прачытаў верш Васіля Жуковіча "Васiлёк" Міша Міхаловіч з дзіцячага садку №12 г. Ліды.