be
pdf

Наша слова.pdf 164 / 2024

11 лютага падведзены вынікі працы ўстаноў культуры Гарадзенскай вобласці за 2024 год. Першае месца прысуджана аддзелу культуры Лідскага райвыканкама. Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Некрашэвіч Ганна Тадэвушаўна, загадчык аддзелам "Лідскі замак" Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Ганаровай Граматай упраўлення культуры Гарадзенскага аблвыканкама ўзнагароджана Марушэўская Вікторыя Мікалаеўна, рэжысёр узорнага тэатра "Какос" Палаца культуры горада Ліды. Старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкіз гэтай нагоды адзначыў: - Культура Лідчыны застаецца самым вялікім і шматгранным дыяментам у кароне культуры Гарадзеншчыны! І гэта вельмі прыемна. Адзначаў такое дасягненне, калі быў начальнікам упраўлення культуры вобласці, і зараз, калі ўзяў на сябе кіраўніцтва Лідскім раёнам, мне таксама прыемна гаварыць пра гэта. Час ідзе, амайстэрства работнікаў культуры Лідчынытолькі павышаецца. Начальніку аддзела Наталлі Фёдараўне Леўшуновай даручыў перадаць словы падзякі ўсім работнікам сферы культуры Лідскага рэгіёна з нагоды перамогі ў абласным конкурсе. У выніку штогадовага конкурсу горада Гародні і раёнаў Гарадзенскай вобласціза дасягненне высокіх паказчыкаў усферыкультурыў 2024 годзе аддзел культуры Лідскага райвыканкама быў названы пераможцам. Мае віншаванні! І, канешне ж, заплануем матэрыяльную падтрымку сферы культуры раёна, каб адпавядала сучасным тэхналагічным патрабаванням.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2025-02-19
  • Copyright: © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org