be
pdf

Наша слова.pdf 137 / 2024

Беларускі штангіст Яўген Ціханцоў заваяваў бронзавы медаль на спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў рамках Алімпіяды ў Парыжы. Яго вынік - 402 кг (183+219). На такійскай у Яўгена не атрымалася, затое парыжская стала паспяховай. Цяпер яму толькі 25, і няхай золата будзе наперадзе. Адзначым, што наш суайчыннік з'яўляецца дзейсным бронзавым прызёрам чэмпіянату свету, а таксама дзейсным чэмпіёнам Еўропы. На гэтых Алімпійскіх гульнях ён выступаў у катэгорыі да 102 кілаграмаў, канкуруючы ў дадзенай вазе з 12 іншымі спартоўцамі. Стартаваў Ціханцоў няўдала - не склалася ў рыўку на 176 кілаграмаў. Але затым паспяхова падняў штангу - 178 і 183 кілаграмы. Пасля першага практыкавання быў чацвёртым, саступаючы лідару 3 кг, а 3-му - 2 кг. У штуршку беларус выканаў паспяховыя спробы на 214 і 219 кг, але вага ў 228 кг Ціханцову не скарылася. Тым не менш набранай сумы ў 402 кг Яўгену хапіла, каб абыйсці галоўнага канкурэнта з Арменіі Гарыка Карапецяна і стаць бронзавым прызёрам. Званне алімпійскага чэмпіёна заваяваў кітаец Лі Гуаньхуа (406 кг), срэбра — у Акбара Джураева з Узбекістана (404 кг).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-08-14
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org