- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У філіяле "Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча" прайшла гадзіна памяці "Дарогамі вызвалення", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся аб тым, як у цяжкія чэрвеньскія дні 1941 года на дарозе Ліда-Дворышча гераічна змагаліся з фашысцкімі танкамі воіны 2-га дывізіёна 245-га гаўбічнага артылерыйскага палка пад камандаваннем батальённага камісара Заўялава Васіля Рыгоравіча, які загінуў на баявым пасту. Кожны падбіты танк, кожны дзень змагання былі важным укладам у будучую Перамогу. Беларускі народ заўсёды шануе памяць тых, хто прынёс свабоду Бацькаўшчыне. Пасля прысутныя схілілі голавы каля помніка загінуўшым перад светлай памяццю сыноў і дачок, якія аддалі жыццё ў імя Перамогі над ворагам.