- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На тэрыторыі музейнага комплексу "Дудуткі" прайшоў маштабны open-air & fire фестываль "Свята Сонца". Традыцыйна фестываль пачаўся суботняй раніцай. Гасцей ужо чакалі забавы: мора музыкі, стральба з лука, дуэлі на мячах. Асобнай увагі заслугоўваюць рамеснікі - шмат смачнага і прыгожага. Тут і найпрыгажэйшыя лаўцы сноў, і крафтавые сумкі з кашалькамі са скуры, і ўрбеч, і мёд. Былі і аракулы, нават рунные. Людзі прыязджалі падрыхтаваныя - у грыме і касцюмах. Быў нават свой "Геральд" (галоўны герой твора "Вядзьмар"). Забаўлялі гасцей музыканты. Сёлета хэдлайнерам выступіў гурт "Троль гне Елку". Вянец фестывалю - вогненнае шоў. Вельмі эфектна, ярка і горача. А фіналам шоў стала велізарнае вогнішча на беразе ракі Пціч.