- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рэгіянальны фэст-кірмаш вырабаў рамеснікаў "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня" праходзіў у Гародні ўжо дзявяты раз. Свае вырабы на кірмашы прадставілі больш за сто майстроў народнай творчасці з 17 раёнаў Гарадзенскай вобласці і горада Гародні, а таксама майстры з іншых рэгіёнаў Беларусі. Тут можна было ўбачыць саламяныя кошыкі, унікальныя вербы, драўляныя лыжкі, фігуркі з лазы, карціны з атласных стужак і яйкі з пацерак - уся гэта пры-гажосць выканана ў розных стылях і вылучна ўручную. Разыначка свята-дэфіле лідскіх дзяўчат у тра-дыцыйных беларускіх світках.