be
pdf

Наша слова.pdf 119 / 2024

Папа Рымскі Францішак прызначыў ксяндза Уладзіміра Гуляя біскупам-каад'ютарам Гарадзенскай дыяцэзіі. Такое рашэнне 5 красавіка 2024 года апублікавалі ў Ватыкане. 48-гадовы святар з 2003 года служыць пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара), а цяпер стане дапаможным біскупам найбольш масавай дыяцэзіі ў краіне. Пасада біскупа-каад'ютара незвычайная і рэдкая не толькі для Беларусі, але ў цэлым у свеце. Такі іерарх прызначаецца, каб дапамагаць кіраўніку дыяцэзіі (ардынарыю), aднак у адрозненні ад вікарнага біскупа мае права замяшчаць ардынарыя падчас яго адсутнасці. Таксама каад'ютар адразу аўтаматычна становіцца кіраўніком дыяцэзіі ў выпадку адстаўкі або смерці ардынарыя. Фактычна гэта азначае, што ксёндз Уладзімір Гуляй будзе служыць у Гарадзенскай дыяцэзіі як дапаможны біскуп і адразу можа ўзначаліць дыяцэзію пасля сыходу ў адстаўку цяперашняга ардынарыя біскупа Аляксандра Кашкевіча, якому ў верасні споўніцца 75 гадоў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-04-10
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org