be
pdf

Наша слова.pdf 117 / 2024

Сусветны дзень паэзіі ўрачыста адзначылі ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. На мерапрыемства завіталі аматары і майстры мастацкага слова, сябры літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры "Лідскай газеце". Менавіта да гэтага дня супрацоўнікі дома-музея адкрылі выстаўку "Брукаванае слова", якую прысвяцілі заходнебеларускаму паэту Петрусю Граніту. Напрыканцы студзеня яму споўнілася б 115 год з дня нараджэння. Трэба зазначыць, што ў пачатку лютага тут была адкрыта выстаўка "У дом твой сцежка прывяла сама…", што была прысвечана Валянціну Таўлаю, якому творчая інтэлігенцыя адзначыла таксама юбілей - 110 год з дня нараджэння. І таму першынство ў святкаванні юбілейных дат было дадзена паэту, які жыў у гэтым доме. Выстава "Брукаванае слова" адразу пачынаецца з парога дома-музея і знаёміць з жыццём і творчым шляхам Петруся Граніта. Трэба зазначыць, што Пятрусь Граніт - гэта псеўданім зачэпіцкага паэта Івана Івашэвіча. Пару год назад куратару выстаўкі, навуковаму супрацоўніку музея Алесю Хітруну паспрыяла пабыць у Зачэпічах на свяце беларускай паэзіі, арганізаваным гарадзенскімі пісьменнікамі. У той дзень адбылося знаёмства з унучкай І. Івашэвіча Людмілай Аляксандраўнай Яновіч, якая, як аказалася потым, жыве ў Лідзе, ды прытым, непадалёку ад дома-музея.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-03-27
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org