- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калоны нацыянальных дыяспар тэатралізаваным шэсцем прайшлі па пешай вуліцы горада на Савецкую плошчу, дзе ўстаноўлена галоўная сцэна фестывалю. Афіцыйная частка пачалася з прывітальнага ліста Прэзідэнта Беларусі. Пасланне агучыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. Тэма сям'і, якая гучыць лейтматывам фестывалю, прысутнічала і падчас адкрыцця свята. Так, на сцэне адбыўся вясельны абрад, у ходзе якого прадстаўнікі нацыянальных дыяспар адорвалі маладых беларусаў сваімі падарункамі - прадметамі, якія прысутнічаюць на вяселлі ў розных культурах: упрыгожваннямі, галаўнымі ўборамі, прадметамі побыту, пачастункамі. "Гэта яскравая падзея стала неад'емнай часткай культурнага жыцця нашай дзяржавы, - гаворыцца ў прывітальным лісце Прэзідэнта, які быў зачытаны на ўрачыстым адкрыцці фестываля. - Дзякуючы такому знакаваму міжнароднаму праекту, мы маем унікальную магчымасць назіраць за суквеццем талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, якія пражываюць у міры і згодзе на беларускай зямлі". Гарадзенцы любяць фестываль. У гэты дзень у горад прыязджае і нямала гасцей. Асаблівую цікавасць ўяўляла яскравае тэатралізаванае шэсце. Калоны ўсіх дыяспар-удзельніц праходзілі па вуліцы, паабапал якой іх віталі шматлікія гарадзенцы. Прыходзілі сюды цэлымі сем'ямі, чуваць былі словы "прывітанне", "салам алейкум", "шалом", "лабас вакарас"... Удзячныя гараджане не хавалі сваіх эмоцый, падтрымліваючы ўдзельнікаў шэсця.