be
pdf

Наша слова.pdf 113 / 2024

Міжнародны дзень роднай мовы - адзін з важных для Дома Валянціна Таўлая Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Тут пастаянна гучыць роднае слова, тут калегі вядуць размову паміж сабою на роднай беларускай мове, тут экскурсіі праводзяцца таксама на матчынай мове. Адказ на пытанне: "Чаму такая тут завядзёнка?" - зусім просты. У будынку, што па сучасным адрасе: Замкавая,7 жыў беларускі паэт Валянцін Таўлай. Нядаўна, 8 лютага творчая інтэлігенцыя Беларусі адзначыла 110 год з дня нараджэння паэта. Нагадаем, што ў мемарыяльным пакоі Валянціна Таўлая знайшлі сваё месца эпісталярная спадчына паэта, фотаздымкі, дакументы, якімі падзяліліся калегі з іншых музеяў, архіваў і бібліятэк Беларусі, у якіх захоўваецца фонд паэта. Сёння, як і па назве выстаўкі "У дом твой сцежка прывяла сама…", наведаліся вучні з СШ №13. І менавіта, у Міжнародны дзень роднай мовы. А як жа! Вучні адразу акунуліся ў беларускую прастору. Навуковы супрацоўнік музея Алесь Хітрун зачытаў уласныя вершы, прысвечаныя роднай мове. Згадалі класікаў беларускай літаратуры, кнігі якіх, нават і прыжыццёвыя, экспануюцца ў доме паэта. Даведаліся пра шлях у творчасць Валянціна Таўлая, які пачаўся з горада Ліда яшчэ з 7-гадовага ўзросту. Вучням стала вядома, што беларуская мова і Валянцін Таўлай - гэта адзінае цэлае. Менавіта на абарону роднай мовы паэт ужо з юнацкіх гадоў вёў за сабою народ з мэтай, каб усе жыхары беларускай зямлі зваліся беларусамі, быў пакараны, пазбаўлены волі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2024-02-28
  • Copyright: © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org