- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Арнамент з блакітных васількоў можа ўпрыгож-ваць не толькі беларускія нацыянальныя строі, але і... форму банкаўскіх работнікаў. Спецыялісты аперацыйнай службы ЦБП №413 ААТ "ААБ Беларусбанк" у Лідзе зараз абслугоўваюць кліентаў у стылізаваным пад нацыяналь-ныя касцюмы адзенні. Дарэчы, змяніўся не толькі знешні выгляд офісных работнікаў, але і дызайн самога цэнтра банкаўскіх паслуг: сцены размешчанага па вуліцы Савецкай аддзялення ўпрыгожваюць этнароспісы. У адной зале "пасяліўся" сімвал ураджайнасці Ярыла, у другой - дачка Сонца Зара. - Мы вельмі радыя таму, што наша аддзяленне набыло нацыянальны каларыт і стала другім такім аддзя-леннем у Гарадзенскай вобласці. Унікальны этнапраект, прымеркаваны да 100-годдзя "Беларусбанка", адлюстроў-вае непарыўную сувязь гісторыі краіны і фінансавай установы. Мастацкі роспіс не толькі зрабіў эксклюзіўным офіснае памяшканне, але і ўпрыгожыў наш цудоўны горад.