be
pdf

Наша слова.pdf 104 / 2023

Ліда - адзін са старажытных гарадоў Беларусі. Першая згадка пра яго адносіцца да 1323 года. У гэтым годзе Ліда адсвяткавала 700-годдзе. За сем стагоддзяў у горадзе адбылося шмат значных падзей, імёны многіх лідзян увайшлі ў гісторыю горада і сёння вядомы далёка за яго межамі. 20 снежня 2023 года ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы прайшла прэзентацыя кнігі педагога, журналіста, краязнаўцы Наталлі Анашкевіч "Герб горада Ліды - гісторыка-геральдычны помнік Беларусі". Наталля Анашкевіч - аўтар некалькіх краязнаўчых кніг пра Ліду. Яе творчасць і праца з падрастаючым пакаленнем высока адзначана рознымі ўзнагародамі. Новая кніга Наталлі Анашкевіч прысвечана гісторыі геральдыкі горада Ліда. Для лідзян веды пра гісторыю герба Ліды, як галоўнага сімвала горада, з'яўляюцца актуальнымі і немалаважнымі, бо герб горада "Леў і ключы" мае багатую гісторыю і з'яўляецца ўнікальным гісторыка-геральдычным сімвалам. Наталля Мікалаеўна Анашкевіч - пісьменнік, дзякуючы якому ажываюць старонкі гісторыі. Яе пісьменніцкая місія сфармавала ў жыхароў г. Ліда розных пакаленняў глыбокую цікавасць да гісторыі роднага краю, да людзей, якія жылі тут раней і тварылі гэтую гісторыю. Дзякуючы карпатлівай працы і невычэрпнаму таленту аўтар піша і выдае кнігі, вартыя вялікай павагі і захаплення. Кніга "Герб горада Ліды - гісторыка-геральдычны помнік Беларусі" мае прыцягальнасць, прастату, непаўторнасць і ўнікальнасць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2023-12-27
  • Copyright: © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org