be
pdf

Наша слова.pdf 101 / 2023

21-22 лістапада ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Наваградку (Гарадзенская дыяцэзія) праходзіла 88-е Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Як афіцыйна паведамлялася раней, у восеньскім пасяджэнні беларускага каталіцкага епіскапату ўзялі ўдзел Старшыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, віца-старшыня ККББ біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, генеральны сакратар ККББ дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. На пасяджэнні таксама прысутнічалі Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч, сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Менску ксёндз Крыштаф Сэрока і Апостальскі адміністратар для католікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Як паведаміла Прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі, завяршылася пасяджэнне святой Імшой у наваградскім касцёле святога Арханёла Міхала, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Станеўскі. У Эўхарыстыі ўдзельнічалі таксама мясцовыя вернікі. Пробашч парафіі святога Арханёла Міхала ксёндз Юрый Жэгарын прывітаў усіх прысутных, асабліва іерархаў, і звярнуўся да біскупаў з просьбай дабраславіць мемарыяльную шыльду, прысвечаную двум славутым Божым Слугам з Наваградскай зямлі: біскупу Зыгмунту Лазінскаму i сястры Вандзе Банішэўскай.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова.pdf
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2023-12-06
  • Copyright: © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org