- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы на мерапрыемстве з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы і 25-годдзя Канстытуцыі Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы, адзначыў каласальную значнасць беларускай мовы, перадае БелТА. - Для мяне вялікі гонар і задавальненне святкаваць разам з вамі Міжнародны дзень роднай мовы, які ў гэтым годзе мы прысвяцілі 25-годдзю Канстытуцыі Беларусі, - адзначыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. - Канстытуцыя Беларусі ўключыла ў сябе пераемнасць і вопыт шматвяковага гістарычнага шляху краіны і абапіраецца на неад'емнае права беларускага народа мець сваю дзяржаўнасць. Яна гарантуе кожнаму грамадзяніну краіны свабоду і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця, гарманічнага развіцця асобы і іх рэалізацыю.