be
pdf

Наша слова 8 (1523) 2021

Напярэдадні Дня роднай мовы каля 50 супрацоўнікаў аблвыканкама сабраліся разам, каб напісаць беларускамоўную дыктоўку. Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным для Гарадзеншчыны. Кожны год яго ўдзельнікі з задавальненнем бяруць чысты ліст паперы і ручку, каб звярнуцца да мілагучнага беларускага слова. Многія прызналіся, што напачатку крыху хваляваліся, але, нягледзячы на гэта, атрымалі добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый. Беларуская мова - родная мова маёй бабулі і матулі, тое, што заўсёды застанецца ў сэрцы, - падзяліўся намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк. - Хачу сказаць усім нам, што мова - адзіная частка нашай культуры, якая аб'ядноўвае ўсіх жыхароў краіны. Таму, калі 2021 год мы аб'явілі Годам народнага адзінства, то павінны менавіта мову зрабіць тым падмуркам, на якім гэтае адзінства будзе будавацца. Сёння ўдзельнікі прыгожай беларускамоўнай акцыі ўспомнілі, што значыць уважліва слухаць настаўніка, успрымаць тэкст на слых, самастойна правяраць памылкі і атрымоўваць адзнакі. У аўдыторыі, трэба сказаць, аказалася шмат выдатнікаў. Дыктоўка заўсёды праходзіць у вельмі прыемнай атмасферы: мы запрашаем настаўніка вышэйшай катэгорыі, падбіраем тэксты, якія было б зручна напісаць любому ўдзельніку і якія расказваюць нам пра нашу Радзіму, - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Слова
  • Месца выхаду: Ліда
  • Дата выхаду: 2021-02-24
  • Copyright: © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org